Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 19 Верасень 2016 14:04

У ГрДУ імя Янкі Купалы пачала сваю працу XVI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Узаемадзеянне літаратур у сусветным літаратурным працэсе. Праблемы тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі»

2148 4Маштабны навуковы форум сабраў 19 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы больш за 130 удзельнікаў - прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Германіі і Літвы.

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў навуковага мерапрыемства звярнулася першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Фёдараўна Кітурка.

Сення наш універсітэт стаў навуковай пляцоўкай, дзе сабралася прадстаўнічае сузор’е тых, хто шчыра шануе слова, любіць філалогію і аддае ей ўсе свае жыццё, – адзначыла Ірына Фёдараўна. – Менавіта праз філалогію можна далучыцца да вялікага, а праз літаратуру – выхаваць самога сябе.

Першы прарэктар пажадала гасцям мерапрыемства поспехаў, плённай працы, новых навуковых кантактаў і выказала надзею на тое, што навукоўцы сустрэнуцца на канферэнцыі ў сценах нашай alma mater у 2018 годзе.

Словы падзякі ў адрас вучоных за ўдзел у канферэнцыі прагучалі і ад дэкана філалагічнага факультэта Іны Самсонаўны Лісоўскай.

Адкрыла канферэнцыю загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Яўгеньеўна Аўтуховіч.

Сёння на пленарным пасяджэнні выступаюць навукоўцы-філолагі і літаратуразнаўцы. Іх даклады прысвечаны жанравай рэпрэзентацыі часу ў сусветнай паэзіі, «хуткага» і «павольнага» вершам у гісторыі рускай паэзіі, спыненага часу і часу чакання пераменаў у беларускай паэзіі пачатку XXI стагоддзя, вечнага і сучаснага ў паэзіі Яўгенія Шашоліна, тэатралізацыі смерці, літаратурнаму дыялогу Карамзіна і Платона, асаблівасцям праявы і ўспрымання часу ў матыве «рускі чалавек на rendez-vouz» і пераасэнсавання ладу смерці ў хрысціянскай культуры XIV-XV стст.».

Заўтра, 20 верасня, удзельнікі канферэнцыі прадставяць вынікі сваіх навуковых даследаванняў на секцыйных пасяджэннях, дзе разгледзяць шэраг пытанняў: культурныя і нацыянальныя мадэлі часу і іх адлюстраванне ў літаратуры і мове; катэгорыі вечнасць-гісторыя-штодзённасць, часовасць-сталасць у іх уплыве на ментальнасць і ўстаноўкі ў паводзінах чалавека; час у розных прасторах і сітуацыях; спынены час; час змененага свядомасці; час і жанр/наратыў.

Акрамя таго, для гасцей запланавана насычаная культурная праграма. 21 верасня ўдзельнікі навуковага мерапрыемствы пройдуць з агляднай экскурсіяй па Гродна, наведаюць замкі Беларусі і праедуцца дарогамі Адама Міцкевіча, а 22 верасня адправяцца ў Беласток для ўдзелу ў другім этапе XVI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Узаемадзеянне літаратур у сусветным літаратурным працэсе. Праблемы тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі».