Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Верасень 2015 10:38

Пра спорт ва ўніверсітэце

 

Развіццё фізічнай культуры і спорту з'яўляецца адным з важнейшых накірункаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, эфектыўным інструментам аздараўлення нацыі і ўмацавання міжнароднага іміджу Рэспублікі Беларусь.

Гэтаму накірунку ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы надзяляецца доўжная ўвага. Распрацавана комплексная праграма развіцця фізічнай культуры і спорту да 2015 года, ствараюцца ўмовы для заняткаў спортам, выдзяляюцца неабходныя сродкі для выступлення нашых студентаў-спартсменаў на спаборніцтвах.