Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 19 Верасень 2016 08:40

У ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу года будуць удасканальваць веды рускай мовы студэнты Цзілінскага педагагічнага ўніверсітэта (Кітай)

2130 1У Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў рамках дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве прыбылі на навучанне 8 студэнтаў-трэцякурснікаў факультэта рускай мовы Цзілінскага педагагічнага ўніверсітэта.

 

Новыя слухачы падрыхтоўчага аддзялення для замежных грамадзян факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі на працягу навучальнага года будуць вывучаць рускую мову і спецыяльныя філалагічныя дысцыпліны ў рамках вучэбнага плана для кітайскіх грамадзян. Такая практыка гадавога навучання кітайскіх студэнтаў-філолагаў ў ГрДУ імя Янкі Купалы ўжо стала традыцыяй: на падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян студэнты з Кітая прыязджаюць трэці год запар.