Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 14 Верасень 2016 11:17

Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму вызначылі лепшых гульцоў у міні-футбол

0006На факультэце гісторыі камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 9 верасня 2016 года прайшло першынство па міні-футболе.

Удзельнікамі спаборніцтваў сталі шэсць каманд, якія прадстаўлялі спецыяльнасці «Гісторыя», «Журналістыка», «Інфармацыя і камунікацыя», «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» і «Турызм і гасціннасць».

Хлопцы правялі серыю гульняў, па выніках якіх лепшымі былі прызнаны футбалісты каманды спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» (3-4 курс).

Другое месца дасталося камандзе студэнтаў 1-5 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», трэцяе - у зборнай студэнтаў 3-4 курса спецыяльнасці «Гісторыя».

Чацвёртае, пятае і шостае месцы паміж сабой падзялілі зборныя каманды студэнтаў 1-2 курса спецыяльнасці «Гісторыя», 1-5 курсаў спецыяльнасцяў «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя» і 1-2 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць».

Таксама падчас спаборніцтваў былі вызначаны лепшыя гульцы ў пяці намінацыях. У катэгорыі «Лепшы дэбют» пальма першынства была аддадзена студэнту Максіму Марозу, «Лепшы абаронца» - Андрэю Дзятчэня, «Лепшы варатар» - Ісламу Рэйімбаеву, «Лепшы нападаючы» - Сахбету Аманаву і «Лепшы гулец турніру» - Алегу Гапон.

Галоўным суддзёй спаборніцтваў выступіў выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Андрэй Васільевіч Болахаў.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.