Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 14 Верасень 2016 08:53

Прадстаўнікі Універсітэта ў Беластоку наведалі ГрДУ імя Янкі Купалы

2060 1Прарэктар па адукацыі Універсітэта ў Беластоку Войцех Сляшыньскі і дырэктар Інстытута гісторыі і палітычных навук Ян Мечыслаў Снопка сустрэліся з прарэктарам па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрыем Эдуардавічам Бялых.

Удзельнікамі сустрэчы таксама сталі дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын і начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Іосіфаўна Белакоз.

Бакі абмеркавалі пытанні арганізацыі сумеснай падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці «Гісторыя» па праграмах магістратуры. Прадстаўнікі ўніверсітэтаў-партнёраў размаўлялі таксама пра адкрыццё прадстаўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў Беластоцкім універсітэце і аб рэалізацыі шматлікіх сумесных праграм супрацоўніцтва. Так, на рэгулярнай аснове паміж факультэтамі дзвюх вышэйшых навучальных устаноў ажыццяўляецца абмен студэнтамі, праводзяцца сумесныя навуковыя даследаванні і вэбінары, рэалізуюцца праекты, распрацоўваюцца навучальныя планы.

У канцы сустрэчы Юрый Эдуардавіч ад імя рэктара Андрэя Дзмітрыевіча Караля перадаў рэктару Універсітэта ў Беластоку Роберту Цыбароўскаму запрашэнне наведаць купалаўскі ўніверсітэт.