Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 13 Верасень 2016 08:44

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае закрыццё Трэцяга працоўнага семестра

2045 93Плошчу ўніверсітэцкага сцяга 12 верасня 2016 года сабрала больш за сто актывістаў ПА/РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы, якія на працягу ўсяго лета працавалі на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, у дзіцячых аздараўленчых лагерах Беларусі і Расіі, а таксама на аб'ектах роднай alma mater.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько.

– Студэнты, калегі! У нашым універсітэце за шмат гадоў сфарміраваліся добрыя традыцыі. Сярод такіх ўрачыстае адкрыццё і закрыццё працоўнага семестра, - падкрэсліў Васілій Васільевіч. - Хацелася б вам, купалаўцы, падзякаваць за добрасумленную працу, за якасную працу, якую вы выконвалі ў складзе студэнцкіх атрадаў. Вашы працоўныя будні скончыліся, таму жадаю вам поспехаў у вучобе!

Падчас цырымоніі прарэктар па выхаваўчай працы ўручыў падзячныя лісты рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадстаўнікам арганізацый, якія найбольш актыўна супрацоўнічалі і працягваюць цесна ўзаемадзейнічаць з нашай ВНУ ў арганізацыі другаснай занятасці студэнтаў: намесніку генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Яўгенію Міхайлавічу Герасімовічу і дырэктару дзіцячага аздараўленчага лагера «Ластаўка» Астравецкага раёна Арцёму Уладзіміравічу Шатраўскаму.

Таксама падзячных лістоў за актыўны ўдзел у студатрадаўскім руху ўніверсітэта па выніках працы ў Трэцім працоўным семестры - 2016 былі ўдастоены больш за 30 байцоў атрадаў.

Словы ўдзячнасці ў адрас купалаўцаў прагучалі ад першага сакратара Гродзенскага ГК ГА «БРСМ» Зоі Мікалаеўны Урбаш.

– Студатрадаўскаму рух шмат гадоў. Але менавіта студэнты купалаўскага ўніверсітэта ўносяць неацэнны ўклад у развіццё гэтага руху, - адзначыла Зоя Мікалаеўна. - Атрады Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта вядомыя па ўсёй Беларусі і за яе межамі: гэта і студатрад імя Героя Савецкага Саюза І.Д. Лебедзева, і педагагічны атрад «Дзеці Нёмана», і многія іншыя.

У знак падзякі першы сакратар Гродзенскага ГК ГА «БРСМ» Зоя Мікалаеўна Урбаш уручыла Штабу працоўных спраў грамату за якасную і добрасумленную працу па фарміраванні студэнцкіх атрадаў і за ўклад у развіццё студатрадаўскага руху г. Гродна.

Завяршылася цырымонія спусканнем з флагштока сцяга зводнага студэнцкага атрада Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.