Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 12 Верасень 2016 10:33

Выкладчыкі філалагічнага факультэта сталі ўдзельнікамі святкавання Дня беларускай пісьменнасці ў Рагачове

IMG 20160904 122638 13e4889fb9Селета Рагачоў стаў сталіцай Дня беларускага пісьменства. Удзельнікамі святочных мерапрыемстваў сталі госці з краін СНД і жыхары з усіх абласцей Беларусі. Сярод іх прадстаўнікі Гродзенскага абласнога адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у тым ліку загадчык кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Аліна Эдмундаўна Сабуць і старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Святлана Мікалаеўна Тарасава. 

 

Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі на свяце годна прадставіла сваю праграму: пісьменнікі Гродзеншчыны выступілі са «Словам пісьменніка» на фестывалі кнігі і прэсы, адрасавалі паэтычныя прывітанні на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы, правялі сустрэчы з чытачамі і калегамі па пяры і прэзентацыі новых кніг.

– Надзвычай знакава тое, што наша вобласць другі год запар атрымлівае на такой урачыстасці Нацыянальную літаратурную прэмію, уладальнікам якой у намінацыі «Паэзія» стаў паэт Мар’ян Дукса, – распавяла Аліна Эдмундаўна Сабуць.

У старажытна-слаўным горадзе Рагачове свята аб’яднала ўсіх, хто шануе роднае слова, зберагае духоўныя здабыткі нацыянальнай культуры, літаратуры і асветы.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна пазнаеміцца тут.