Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 07 Верасень 2016 11:01

У Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы адкрылі аўдыторыю, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне

IMG 0238У рамках праекта «Каледж музей» у Дзень Ведаў у Гуманітарным каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё аўдыторыі, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне.

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел педагогі, супрацоўнікі і навучэнцы каледжа. Ганаровым госцем мерапрыемства стала пляменніца Вольгі Соламавай - Вольга Аркадзьеўна Стралец.

У аўдыторыі размешчаны шматлікія фотаздымкі з фронту, на якіх удзельнікі тых трагічных падзей, захаваныя і пасляваенныя гады. Акрамя таго, асаблівую частку экспазіцыі складаюць выразкі з газет пра франтавікоў, карыкатуры і агітацыйныя плакаты.

–Адкрыццё аўдыторыі, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, - гэта даніна памяці тым, хто аддаў сваё жыццё і прыклаў усе сілы, каб будучае пакаленне жыло пад мірным небам, - адзначылі ўдзельнікі цырымоніі.

З усімі навінамі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.