Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 05 Верасень 2016 15:02

На педагагічным факультэце прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года і Дню ведаў

2 copy copyДзень ведаў 1 верасня 2016 года года адзначылі на педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З гэтай нагоды прайшла ўрачыстая лінейка для студэнтаў.

Павітала ўсіх дэкан педагагічнага факультэта Святлана Якаўлеўна Кострыца.

– Пачатак навучальнага года - гэта агульнае свята, таму што ў аснове любой справы, кожнай прафесіі і нават хобі ляжаць веды, якія даюць чалавеку ўпэўненасць і свабоду ў выбары жыццёвага шляху, магчымасць дамагчыся поспеху і рэалізаваць свае здольнасці, - адзначыла Святлана Якаўлеўна.

Дэкан пажадала ўсім самарэалізацыі ў новым навучальным годзе, поспехаў у вучэбным, навуковым і грамадскім жыцці ўніверсітэта і горада, быць стараннымі і адказнымі студэнтамі.

Таксама словы віншавання ў адрас купалаўцаў накіравалі намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Наталля Сяргееўна Міхайлава, загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства Алена Валянцінаўна Чэкіна, студэнт 4 курса Яўгеній Косач і студэнтка 1 курса Дар'я Салей.

З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.