Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 05 Верасень 2016 14:47

Дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у Мінскім паўмарафоне (фотасправаздача)

1 1

Мінскі паўмарафон сабраў у сталіцы больш за 20 тысяч спартсменаў-аматараў з 42 краін. Сярод удзельнікаў дэлегацыя супрацоўнікаў і студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У яе склад увайшлі прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько, прарэктар Мікалай Іванавіч Войтка, начальнік спартыўнага клуба Кірыл Іванавіч Акуліч, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава, дэкан інжынерна-будаўнічага факультэта Ала Рычардаўна Волік, загадчыкі кафедрамі, выкладчыкі, студэнты факультэта фізічнай культуры і курсанты ваеннага факультэта.

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы беглі на дзвюх дыстанцыях - у 5 і 10 км. Акрамя таго, прымалі ўдзел у конкурсе, дзе выбіралі "Міс" і "Містэр" па фота, высланым на афіцыйны сайт арганізатараў спаборніцтваў. Таксама купалаўцы спрабавалі выйграць прызы ў розных латарэях.

Варта адзначыць, што ўпершыню паўмарафон прайшоў у сталіцы ў гонар свята горада ў 2013 годзе. Тады мерапрыемства сабрала больш за 14.000 удзельнікаў.