Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 05 Жнівень 2016 10:16

Студэнты, выпускнікі і аспірант ГрДУ імя Янкі Купалы прадставяць Беларусь на XXXI Летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра

14879 2Сёння, 5 жніўня, у Рыа-дэ-Жанэйра адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XXXI Летніх Алімпійскіх гульняў, у якіх прымуць удзел беларускія спартсмены. Сярод іх сем прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Гэта аспірант Іван Ціхан (кіданне молата), студэнты Алена Собалева і Павел Барэйша (кіданне молата), Ірына Якалцэвіч (скачкі з шастом), Саслан Даураў (грэка-рымская барацьба, вагавая катэгорыя 59 кг), а таксама выпускнікі ўніверсітэта Марыя Філончык (баскетбол ) і Віталій Бубновіч (кулявая стральба).

Абараняць гонар Беларусі на міжнародных спартыўных спаборніцтвах нашы спартсмены будуць з 6 па 21 жніўня.

Нагадаем, што ў склад нацыянальнай дэлегацыі ўваходзяць 180 чалавек - 123 спартсмены і 57 трэнераў, якія выступяць у 24 відах спорту, 76 дысцыплінах алімпійскай праграмы. Гэта баскетбол, бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, веласпорт, гімнастыка спартыўная, акадэмічнае веславанне, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, лёгкая атлетыка, настольны тэніс, парусны спорт, плаванне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, сінхроннае плаванне, сучаснае пяцібор'е, стральба з лука, стральба кулявая, таэквандо, тэніс, цяжкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, фехтаванне.

Хварэем за нашых спартсменаў на XXVI Летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра!