Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 04 Жнівень 2016 10:50

Дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі А.М. Лівак абмеркавала перспектывы супрацоўніцтва з калегамі з МДУ імя М.В. Ламаносава

14860 2Дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алена Мікалаеўна Лівак наведала Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава. У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы далейшага ўзаемадзеяння.

Падчас візіту Алена Мікалаеўна вывучыла вопыт прафарыентацыйнай працы ў МДУ імя М.В. Ламаносава, арганізацыі работы прыёмнай камісіі, правядзення ўступных выпрабаванняў, а таксама вопыт факультэта вылічальнай матэматыкі і кібернетыкі ў сферы аказання дадатковых адукацыйных паслуг у галіне інфармацыйных тэхналогій школьнікам. Таксама дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі нашай ВНУ пазнаёмілася з метадамі ўзаемадзеяння з замежнымі студэнтамі ў вядучым расійскім універсітэце. Акрамя таго, па выніках сустрэчы бакамі быў распрацаваны праект новай дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве.

Плануецца, што ў маі 2017 года дэлегацыя механіка-матэматычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава на чале з дэканам Уладзімірам Мікалаевічам Чубарыкавым з візітам у адказ наведае купалаўскі ўніверсітэт. У рамках будучай сустрэчы пройдуць навуковыя і прафарыентацыйныя мерапрыемствы з навукоўцамі, выкладчыкамі і студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама са школьнікамі горада.

З усімі навінамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі можна азнаёміцца тут.