Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 29 Жнівень 2016 10:00

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць арганізацыйныя сустрэчы з першакурснікамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта фізічнай культуры, факультэта мастацтваў і дызайну і філалагічнага факультэта

На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэце фізічнай культуры, факультэце мастацтваў і дызайну і філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 29 жніўня 2016 году адбудуцца сустрэчы дэканаў з першакурснікамі.

Падчас сходу студэнтаў пазнаёмяць з умовамі і парадкам арганізацыі адукацыйнага працэсу, раскажуць аб навукова-даследчай рабоце студэнтаў, творчым і спартыўным жыцці ва ўніверсітэце.

Пачатак сустрэчы на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ў 11.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 226.

Пачатак сустрэчы на факультэце фізічнай культуры ў 10.00 па адрасе: вул. Захарава, 32, аўд. 100.

Пачатак сустрэчы на факультэце мастацтваў і дызайну ў 10.00 па адрасе: вул. Дзяржынскага, 28, аўд. 2.

Пачатак сустрэчы на філалагічным факультэце ў 11.00 па адрасе: вул. Леніна, 32, актавая зала.