Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 11 Ліпень 2016 14:41

У ГрДУ імя Янкі Купалы віталі тысячнага абітурыента

14774 2 copyТысячным абітурыентам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стала выпускніца сярэдняй школы № 35 г. Гродна Кацярына Міцкевіч. У якасці будучай прафесіі дзяўчына абрала падрыхтоўку па спецыяльнасці «Біялогія (біятэхналогія)» факультэта біялогіі і экалогіі.

Будучая студэнтка распавяла, што выбрала купалаўскую ВНУ таму, што тут створаны аптымальныя ўмовы для атрымання вышэйшай адукацыі.

Нагадваем, што прыём дакументаў на бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі будзе праходзіць да 14 ліпеня ўключна, на платную - да 1 жніўня па адрасе: вул. Леніна, 32 з 9.00 да 18.00.

Аб ходзе прыёмнай кампаніі ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна даведацца больш на сайце www.abit.by.