Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 08 Ліпень 2016 12:26

Прадстаўнікі юрыдычнага факультэта прынялі ўдзел у летняй школе для выкладчыкаў і студэнтаў у Харкаўскім нацыянальным універсітэце імя В.М. Казазіна (Украіна)

14756 5Другая летняя школа для выкладчыкаў і студэнтаў у рамках рэалізацыі праекта 543990-TEMPUS-1-2013-1-DE-TEMPUS-JPCR «Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» адбылася на базе юрыдычнага факультэта Харкаўскага нацыянальнага універсітэта імя В.М. Каразіна ва Украіне.

Мерапрыемства аб'яднала супрацоўнікаў ВНУ-партнёраў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Нашу краіну прадставіла дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у склад якой увайшоў намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Рыгор Міхайлавіч Траццякоў, загадчык кафедры працоўнага і сацыяльнага права Ганна Генрыхаўна Аўдзей, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу Авак Міхайлавіч Вартанян, студэнткі 5 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» Эдзіта Перажок і Анастасія Атаповіч.

У рамках мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй і дасягненнямі Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя В.М. Каразіна, з экскурсіяй прайшліся па Харкаву, наведалі Гаспадарчы суд Харкаўскай вобласці і Харкаўскі апеляцыйны гаспадарчы суд, дзе пабывалі ў залах судовых пасяджэнняў, кабінетах суддзяў і работнікаў апарату.

У канцы летняй школы прадстаўнікі ВНУ-партнёраў атрымалі сертыфікаты і адзначылі, што плануюць працягнуць далейшае супрацоўніцтва.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.