Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 07 Ліпень 2016 15:54

Ваўкавыскі каледж ГрДУ імя Янкі Купалы выпусціў спецыялістаў

DSCF5390У Ваўкавыскім каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы завяршыліся выпускныя. Дзясяткі навучэнцаў атрымалі дыпломы аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Сярод выпускнікоў пераможцы алімпіяд, конкурсаў, аўтары навуковых публікацый і многія іншыя выбітныя студэнты, якія актыўна праявілі сябе ў вучэбным, навуковым і грамадскім жыцці ўстановы. Разам з дыпломамі аб заканчэнні каледжа навучэнцы атрымалі пераважнае права на далейшае навучанне ў вышэйшых навучальных установах краіны па педагагічных спецыяльнасцях.

З усімі навінамі Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.