Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 07 Ліпень 2016 15:51

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы наведаюць Пекін у рамках адукацыйнага азнаямленчага тура

Пекин copyЛетні лагер для 100 студэнтаў з Беларусі будзе арганізаваны ў г. Пекін (Кітай) 20-30 ліпеня 2016 года. Сярод удзельнікаў купалаўцы, якія захопленыя вывучэннем кітайскай культуры і мовы, - студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Яўгеній Дземідовіч і студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вольга Грачова.

Для рабят падрыхтавана насычаная культурная праграма. Беларускія студэнты наведаюць Цзюйюнгуань - участак Вялікай кітайскай сцяны, Пекінскі ўніверсітэт, Алімпійскі парк, Цэнтр кітайскай народнай культуры і рамёстваў, Інавацыйны тэхнапарк «Чжунгуаньцунь», парк «Іхэюань», кампус «Чатырох мемарыяльных арак» Паўднёва-Усходняга ўніверсітэта Кітая, нацыянальны парк «Гара Нюшоу », Храм Канфуцыя, музей Наньцзін, рэзідэнцыю Прэзідэнта, грабніцы дынастыі Мін, імператарскі горад, Цэнтр мастацтваў 798 і многія іншыя славутасці.

Дырэктар Інстытута замежных студэнтаў Паўднёва-Усходняга ўніверсітэта Кітая, прафесар Інстытута бізнесу Цю Бінь для беларусаў правядзе лекцыю «Эканамічнае развіццё Кітая».