Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 04 Ліпень 2016 14:14

ГрДУ імя Янкі Купалы ўзнагароджаны за актыўны ўдзел у рэспубліканскім фестывалі «Старт пакаленняў - 2016»

14717 23 ліпеня 2016 г. у Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага адбылося спартыўна-масавае свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы.

У рамках святкавання прайшлі мерапрыемствы, сярод якіх: адкрыццё моладзевага марафона «Мы - за мірнае жыццё, за здаровую нацыю», моладзевы флэш-моб, конкурс «Юны футбаліст», спаборніцтвы па стрытболе, дзіцячая велагонка, спартландыя, конкурс малюнкаў, бліцтурнір і сеанс адначасовай гульні па шахматах і шашках, паказальныя выступленні па экстрэмальных відах спорту і па чэрлідынгу, майстар-класы па скандынаўскай хадзе, канцэрт творчых калектываў устаноў вышэйшай адукацыі г.Мінска.

Акрамя таго, адбылося падвядзенне вынікаў I этапу рэспубліканскага фестывалю «Старт пакаленняў - 2016», за актыўны ўдзел у якім купалаўскі ўніверсітэт узнагароджаны сертыфікатам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіла Анатольевіча Жураўкова.