Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 04 Ліпень 2016 09:26

Студэнты факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы заваявалі прызавыя месцы ў V Міжнароднай алімпіядзе па асновах псіхалогіі і педагогіцы «Асоба і інавацыі»

14701 2У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылася V Міжнародная алімпіяда па асновах псіхалогіі і педагогіцы «Асоба і інавацыі», у якой прыняла ўдзел 21 каманда з розных універсітэтаў Беларусі і Расіі.

Каманда факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы "Інсайт" пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па вучэбнай працы, кандыдата псіхалагічных навук Семчук Л.А. заняла 3 месца па выніках алімпіяды, а таксама стала пераможцай у дзвюх намінацыях: «Інавацыйная ідэя» і «Культурная спадчына».

Змаганне было накіравана на стварэнне ўмоў творчай самарэалізацыі студэнтаў, развіццё навыкаў вырашэння праблемных псіхалагічных сітуацый і фарміраванне прафесійных кампетэнцый ў моладзі.