Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 01 Ліпень 2016 09:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыты трэці працоўны семестр

14694 2Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра прайшло на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга ГрДУ імя Янкі Купалы. 523 студэнта нашага ўніверсітэта ўвайшлі ў склад 28 студэнцкіх атрадаў.

У пачатку мерапрыемства сцяг студатрадаўскага руху паднялі студэнт 4 курса інжынерна-будаўнічага факультэта, камандзір студэнцкага будаўнічага атрада імя Героя Савецкага Саюза В.М. Усава Аляксей Рамашэвіч і ветэран будатрадаўскага руху Валерый Канстанцінавіч Бойка.

З прывітальным словам да студэнтаў звярнуўся прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько. Ён адзначыў, што ГрДУ імя Янкі Купалы аднаўляе традыцыю праводзіць студэнцкія атрады ва ўрачыстай абстаноўцы, уведзеную яшчэ падчас існавання педагагічнага інстытута. Васілій Васільевіч выказаў надзею, што для купалаўцаў трэці працоўны семестр стане не менш паспяховым, чым навучальныя семестры.

Пра сваю работу ў студэнцкім будаўнічым атрадзе распавёў ветэран студатрадаўскага руху Валерый Канстанцінавіч Бойка. «Удзельнікі студэнцкіх атрадаў атрымаюць не толькі вопыт працы, але і навучацца размаўляць, прымаць рашэнні ў цяжкіх сітуацыях, кіраваць людзьмі», - адзначыў Валерый Канстанцінавіч.

Поспехаў студэнтам пажадала і першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Эліна Ігараўна Брага. Яна выказала ўпэўненасць, што ў удзельнікаў атрада, які ўжо сёння адправіцца на ўсебеларускую маладзёжную будоўлю ў г. Астравец, ёсць усе магчымасці стаць лепшым будаўнічым атрадам Беларусі. Варта адзначыць, што студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу трох гадоў працуюць на Усебеларускай будоўлі на будаўніцтве Астравецкай атамнай электрастанцыі.

Акрамя будаўнічага, у бліжэйшы час пачнуць  працу педагагічныя, сэрвісныя і добраахвотніцкія студэнцкія атрады. Іх камандзіры атрымалі пуцёўкі з рук сакратара ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэя Генадзьевіча Есіна.

На сённяшні дзень 16 купалаўцаў працуюць вахтавым метадам на будаўніцтве беларускай АЭС. 9 студэнтаў ўвайшлі ў склад педагагічнага атрада і з 1 чэрвеня працуюць у ТАА «Дзіцячы санаторна-аздараўленчы комплекс «Жамчужына Расіі» (Расія, Краснадарскі край, г. Анапа). У сярэдзіне ліпеня ім на змену адправіцца атрад, у склад якога таксама ўвайшлі купалаўцы. Многія студэнты працуюць у педагагічных атрадах у дзіцячых аздараўленчых лагерах Беларусі. Акрамя гэтага, студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы працуюць у адміністрацыйна-гаспадарчым упраўленні ўніверсітэта, у арганізацыях і на прадпрыемствах горада: УДП «Гродзенскі кансервавы завод», ААТ «Малочны мір», ААТ «АВС», ГЛА «Гродзенскі лясгас».