Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 30 Чэрвень 2016 11:09

Выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы прысуджана вучоная ступень кандыдата навук і прысвоены вучоныя званні прафесара і дацэнта

14687 1  На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 29 чэрвеня 2016 года, зацверджана рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук і прысвоены вучоныя званні прафесара і дацэнта выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

    Вучоная ступень кандыдата эканамічных навук прысуджана старшаму выкладчыку кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу факультэта эканомікі і кіравання Антаніне Уладзіміраўне Семянчук.

  Вучонае званне прафесара прысвоена прафесару кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых ваеннага факультэта Віктару Уладзіміравічу Рудэніку.

        Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання факультэта біялогіі і экалогіі Валянціне Васільеўне Жарновай.

      Вучонае званне дацэнта прысвоена загадчыку кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Тамары Анатольеўне Піваварчык.

    Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры хіміі і хімічнай тэхналогіі факультэта біялогіі і экалогіі Вользе Міхайлаўне Траццяковай.