Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 29 Чэрвень 2016 09:49

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі

ДедковаШэсць выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы і рэктар універсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскага балю выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. У Год культуры свята прайшло ў незвычайным для гэтага мерапрыемства гістарычным стылі.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на свяце прадставілі выпускніцы юрыдычнага факультэта Юлія Дзядкова і Вольга Назарава, выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі Герман Байцінгер, выпускніца філалагічнага факультэта Вераніка Комар, выпускнік факультэта фізічнай культуры Іван Беяеўскі і выпускнік ваеннага факультэта Аляксей Кутафін. Усяго ж на Рэспубліканскі баль выпускнікоў былі запрошаныя 222 учорашніх студэнта з 52 ВНУ краіны. Сярод запрошаных - лепшыя выпускнікі ўніверсітэтаў Беларусі, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Звяртаючыся да прысутных, Прэзідэнт адзначыў сімвалічнасць таго, што сёлетнія выпускнікі пачынаюць сваю дзейнасць у якасці спецыялістаў у першы год новай пяцігодкі, на якую краіна ускладае вялікія надзеі ў плане дынамічнага развіцця, і падкрэсліў, што дзяржава робіць стаўку на моладзь. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, лёс моладзі неабыякавы дзяржаве, і яна робіць усё, што павінна, у прыватнасці прадастаўляе першае працоўнае месца па спецыяльнасці. Прэзідэнт дадаў, што ў выпускнікоў надыходзіць новы, вельмі адказны этап прафесійнага станаўлення. Ён стане своеасаблівай праверкай таго, чаму яны навучыліся і як будуць выкарыстоўваць свае веды ў паўсядзённай практыцы.

На Рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды выкладчыкам і кіраўнікам беларускіх вышэйшых навучальных устаноў за шматгадовую плённую працу, выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. Шэрагу выкладчыкаў і студэнтаў была аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі, у тым ліку выпускніцы юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Юліі Дзядковай.

Па матэрыялах БелТА

і сайта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь