Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 28 Чэрвень 2016 11:54

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод

14647 2Усяго ў спісе ўзнагароджаных восем выкладчыкаў і кіраўнікоў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку два прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

За шматгадовую плённую працу, выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў ордэна Францыска Скарыны ўдастоены загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віктар Таранцей. Дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Нечухрын удастоены медаля Францыска Скарыны.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнні, у адпаведнасці з якімі падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўляецца шэрагу выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.

Па матэрыялах прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь