Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 27 Чэрвень 2016 14:43

Прадстаўнікі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы выступяць на «Славянскім базары - 2016»

51x43A5mq74Студэнткі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе танцавальнага калектыву «Адэпт» прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным адборачным туры маладзёжнага фестывалю «Агонь танца - 2016».

Па выніках адборачнага тура танец «RomantiK», прадстаўлены студэнткамі юрыдычнага факультэта, быў адзначаны дыпломам удзельніка і адабраны для ўдзелу ў XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Выступленне прадстаўніц нашага ўніверсітэта адбудзецца 16 ліпеня 2016 г. на галоўнай сцэне г. Віцебска. Акрамя таго, на асобнай сцэне танцавальны калектыў «Адэпт» прадставіць сваю трохгадзінную танцавальную праграму.

14642 2