Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Чэрвень 2016 14:22

Пагоны лейтэнанта і манеты на ўдачу: у ГрДУ імя Янкі адбыўся выпуск курсантаў ваеннага факультэта (ФОТАРЭПАРТАЖ)

14640 16   Курсантам ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ўручаны дыпломы аб заканчэнні навучальнай установы і прысвоена званне «лейтэнант». Мерапрыемства адбылося 25 чэрвеня на Плошчы щніверсітэцкага сцяга ГрДУ імя Янкі Купалы.

       Сярод ганаровых гасцей свята - першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы І.Ф. Кітурка, прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Г.А. Гачко, прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы В.Г. Барсукоў, прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы М.І. Войтка, а таксама прадстаўнікі сілавых ведамстваў краіны, органаў дзяржаўнай улады Гродзенскай вобласці і горада Гродна, прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта.

      Цяперашні выпуск - шосты па ліку. Дыпломы аб заканчэнні ваеннага факультэта атрымалі 27 курсантаў. Дваім - Ігару Зарэцкаму і Аляксею Кутафину - першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы І.Ф. Кітурка ўручыла дыпломы з адзнакай.

     12 курсантаў-выпускнікоў былі адзначаны граматамі і падзячнымі лістамі Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта, адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна, адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна, камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

     Ад імя афіцэраў-выпускнікоў ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы са словамі падзякі да прысутных звярнуўся лейтэнант Ігар Зарэцкі. Пасля чаго адбыліся традыцыйныя для выпускнікоў ваеннага факультэта развітанне са сцягам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і падкідванне манет.

       Упершыню ў гэтым годзе ў праграму свята ўвайшоў афіцэрскі вальс, у якім прынялі ўдзел выпускнікі ваеннага факультэта і студэнткі педагагічнага факультэта.

       Завяршылася мерапрыемства выступленнем ваеннага аркестра 6-ай гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады і пляц-канцэртам ўзвода Ганаровай варты ваеннага факультэта.