Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 22 Чэрвень 2016 16:38

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

14624 422 чэрвеня ў Гродне адбыўся мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У парку імя Жылібера, каля помніка воінам, партызанам і падпольшчыкам, якія загінулі ў барацьбе за перамогу над фашызмам, сабраліся кіраўнікі абласной і гарадской улады, прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў, грамадскіх арганізацый.

Удзел у мітынгу прынялі першы прарэктар Ірына Фёдараўна Кітурка, прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Аляксеевіч Гачко, члены Савета ветэранскай арганізацыі ўніверсітэта, а таксама курсанты ваеннага факультэта.