Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Чэрвень 2016 11:25

Студэнты і выкладчыкі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Чытаем разам, чытаем па-беларуску!»

14604 2У пачатку чэрвеня кафедра прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы далучылася да рэспубліканскай акцыі «Чытаем разам, чытаем па-беларуску!». Вечар, які прайшоў пад назвай «Чытаем разам вершы пра каханне», стаў заключным мерапрыемствам у рамках Дзён факультэта.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты педагагічнага факультэта, а таксама выкладчыкі А.М. Лапкоўская, Я.К. Гачко, Г.У. Крофта, З.М. Тамашэвіч, С.У. Грымута, А.А. Брусевіч.

Адкрыла вечар дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Зоя Міхайлаўна Тамашэвіч гісторыяй закаханага студэнта, напісанай А. Лойка.

Чытальнікі выбралі для выканання творы, якія палічылі сугучнымі свайму светаўспрыманню. Са сцэны гучалі ўзнёслыя, рамантычныя, трагічныя, напоўненыя горыччу растання і нават камічныя вершы. Са сцэны прагучалі творы вядомых паэтаў Я. Янішчыц, К. Буйло, С. Грахоўскага, М. Багдановіча, А. Куляшова, Д. Бічэль-Загнетавай і іншых. Гучалі таксама і вершы, напісаныя самім ўдзельнікамі вечара.

Традыцыйна мерапрыемствы акцыі «Чытаем разам, чытаем па-беларуску!» завяршаюцца сумесным чытаннем вядомага твора. На гэты раз ім стала верша «Зорка Венера» Максіма Багдановіча.

Падчас мерапрыемства таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў факультэцкіх алімпіяд па беларускай і рускай мовах і агульнафакультэцкай дыктоўкі.