Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Чэрвень 2016 08:44

Рэспубліканскі практыка-арыентаваны семінар «Інфарматызацыя выхаваўчага працэсу ў вышэйшай школе» праходзіць 16-17 чэрвеня на базе ГрДУ імя Янкі Купалы

14597 1Падзяліцца вопытам, прадставіць свае распрацоўкі і абмеркаваць аспекты выкарыстання інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у выхаваўчым працэсе ў вышэйшай школе ў ГрДУ імя Янкі Купалы сабраліся прадстаўнікі ВНУ Беларусі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася намеснік начальніка ўпраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Анатольеўна Сіманоўская, якая адзначыла, што Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў якасці пляцоўкі для правядзення дадзенага семінара абраны не выпадкова. «Тут актыўна ўкараняюць сучасныя тэхналогіі не толькі ў вучэбную і навуковую сферы, але і ў выхаваўчы працэс», - адзначыла Таццяна Анатольеўна.

            Ад імя кіраўніцтва купалаўскага ўніверсітэта гасцей павітала першы прарэктар Ірына Фёдараўна Кітурка. Асаблівую актуальнасць тэматыкі семінара адзначыў прарэктар па выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Васілій Васільевіч Сянько. Васілій Васільевіч падкрэсліў, што сёння неабходна больш актыўна выкарыстоўваць віртуальную прастору ў грамадзянска-патрыятычным і маральным выхаванні моладзі.

У першы дзень працы семінара вопытам у галіне інфарматызацыі выхаваўчага працэсу падзяліліся прадстаўнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і іншых ВНУ. Загадчык кафедры журналістыкі нашага ўніверсітэта Тамара Анатольеўна Піваварчык прадставіла даклад на тэму «Новыя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ідэалагічнай работы з моладдзю», а начальнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы цэнтра аховы здароўя ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Сяргееўна Лукашэвіч распавяла ўдзельнікам семінара аб аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме «Медагляд» установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» як элеменце здароўезберагальных выхаваўчых тэхналогій. Ролю праекта купалаўскага ўніверсітэта «Жывая гісторыя» ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні студэнтаў пазначыў метадыст УВРзМ Сяргей Алегавіч Іваноў.

Працягнецца семінар 17 чэрвеня: адбудзецца круглы стол з удзелам намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Віктара Віктаравіча Якжыка і пройдзе прэзентацыя эксперыментальнай распрацоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы АІС «Электронны часопіс куратара».