Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Чэрвень 2016 09:36

У Каардынацыйнага савета студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы новы лідар

14589 5 copyУ ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся сход студэнцкага актыву ўніверсітэта, на якім быў абраны старшыня Каардынацыйнага савета студэнтаў і зацверджаны новы фармат працы органа студэнцкага самакіравання.

Старшынёй Каардынацыйнага савета студэнтаў была абраная студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта Яна Мілюк. Таксама было прынята рашэнне абраць двух намеснікаў старшыні, якія будуць адказваць за арганізацыйна-кадравую працу і змест дзейнасці органа студэнцкага самакіравання.

На сходзе былі вызначаны і будучыя кірункі працы Каардынацыйнага савета студэнтаў. Так, праца савета будзе весціся па шасці напрамках. Для гэтага сфарміруюць шэсць сектараў: сектар вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці, сектар дасугавай дзейнасці, сектар працоўнай і прафесійнай дзейнасці, сектар грамадскай дзейнасці, сектар арганізацыйнай дзейнасці і сектар па сувязях з грамадскасцю. Акрамя таго, былі выбраны студэнты, якія ўзначаляць кожны з сектараў. Так, сектар вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці ўзначаліць студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Іван Ахрамовіч. Сектар дасугавай дзейнасці будзе курыраваць студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта Карына Млыноўская. Сектар працоўнай і прафесійнай дзейнасці ўзначаліць студэнт 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Павел Сак. Кіраўніком сектара грамадскай дзейнасці быў абраны студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Мікалай Макарэеў. Сектар арганізацыйнай дзейнасці ўзначаліць студэнтка 3 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Анастасія Герэлес. У хуткім часе будуць дэталёва прапрацаваны напрамкі дзейнасці кожнага з шасці сектараў.