Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 14 Чэрвень 2016 16:05

У галерэі «UNIVERSUM» ГрДУ імя Янкі Купалы адкрылася фотавыстава «Мадэль і вобраз»

14581 222Выстава «Мадэль і вобраз», падрыхтаваная выпускнікамі фотакурсаў пры кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы, адкрылася 13 чэрвеня ў галерэі «UNIVERSUM».

11 выпускнікоў фотакурсаў прадставілі на выставе свае працы. Тэма экспазіцыі - "Мадэль і вобраз". Фатографы паспрабавалі раскрыць унутраны свет сваіх мадэляў у арыгінальных партрэтных здымках.

Майстэрству мастацкай фатаграфіі навучалі выкладчыкі факультэта мастацтваў і дызайну, арганізатары курсаў Юлія Міхайлаўна Бараноўская, а таксама загадчык кафедры дызайну, дацэнт Антон Антонавіч Ляшчынскі, дацэнт кафедры дызайну Марыя Пятроўна Чайко, выкладчык кафедры дызайну Алена Сяргееўна Васілевіч і лабарант вучэбнай лабараторыі фатаграфіі кафедры дызайну Наталля Сяргееўна Шыла.

      З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца тут.