Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 13 Чэрвень 2016 14:10

У ГрДУ імя Янкі Купалы абітурыенты Гродзеншчыны здалі цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове

14561 2

З 13 па 27 чэрвеня ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па 14 прадметах. ГрДУ імя Янкі Купалы стаў адным з двух пунктаў тэсціравання ў Гродне разам з аграрным універсітэтам. Таксама цэнтралізаванае тэсціраванне можна здаць у Лідзе і Ваўкавыску.

 

Усяго ў нашай вобласці на цэнтралізаванае тэсціраванне зарэгістраваліся больш за 8 тысяч абітурыентаў, якія выканаюць больш за 22 тысячы тэстаў.

Больш за ўсё абітурыентаў - 5 889 чалавек - плануюць здаваць тэсціраванне па рускай мове, якое адбудзецца 14 чэрвеня. 16 чэрвеня 1 038 абітурыентаў Гродзенскай вобласці здадуць грамадазнаўства. Праз два дні, 18 чэрвеня, пройдзе тэсціраванне па біялогіі, якое плануюць здаць 2 044 чалавекі. У нядзелю, 19 чэрвеня, 3 696 абітурыентаў Гродзенскай вобласці будуць пісаць цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы.

Выпрабаванні па астатніх прадметах пройдуць у наступныя дні: 21 чэрвеня - гісторыя Беларусі; 23 чэрвеня - хімія; 24 чэрвеня - фізіка; 25 чэрвеня - замежныя мовы; 27 чэрвеня - сусветная гісторыя найноўшага часу і геаграфія. Пачатак выпрабаванняў у 11.00.

Для абітурыентаў, якія зарэгістраваліся, але не змогуць прыняць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні ў асноўны дзень па ўважлівай прычыне, устаноўлены рэзервовы дзень - 5 ліпеня. У рэзервовы дзень цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў г. Мінск па адрасе пр. Незалежнасці, 4.

Больш поўную інфармацыю можна атрымаць у рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 101. Тэл. 8 (0152), 73-01-01; e-mail: ctest@grsu.by; сайт: http://ctest.grsu.by.