Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 10 Чэрвень 2016 09:45

Студэнты філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у конкурсе метадычных распрацовак

14545 1На кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта ў рамках дысцыпліны «Методыка выкладання рускай мовы як замежнай» прайшоў конкурс метадычных распрацовак сярод студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы».

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу месяца рыхтавалі метадычныя распрацоўкі па працы з мастацкім тэкстам, апрабавалі іх у сваіх групах. Па выніках конкурсу першае месца прысуджана  распрацоўцы Алены Галась, другое - Людмілы Фіясь. Трэцяе месца заняла метадычная распрацоўка Айбалек Гурбанавай.

Па словах арганізатараў, конкурс мае практыкаарыентаваны характар, так як дапамагае дзецям падрыхтавацца да працы ў школе.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.