Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 10 Чэрвень 2016 09:42

Выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы прысвоены вучоныя ступені доктара і кандыдата навук

14542 2На пасяджэнні Прэзідыўма Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 9 чэрвеня 2016 года, прысуджана вучоная ступень доктара навук і зацверджаны рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай Ступені кандыдата навук выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Вучоная ступень доктара філасофскіх навук прысуджана дацэнту кафедры філасофіі педагагічнага факультэта Алегу Аляксандравічу Раманаву.

Вучоная ступень кандыдата эканамічных навук прысуджана старшаму выкладчыку кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм факультэта эканомікі і кіравання Наталлі Вячаславаўнай Грынь.

Вучоная ступень кандыдата псіхалагічных навук прысуджана старшаму выкладчыку кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі Вользе Генадзьеўне Мітрафанавай.

Вучоная ступень кандыдата педагагічных навук прысуджана старшаму выкладчыку кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры факультэта фізічнай культуры Юрыю Васільевічу Саку.