Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 08 Чэрвень 2016 16:19

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Следчы камітэт пашыраюць сферу супрацоўніцтва

14534 2  Актуальныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння абмеркавалі кіраўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы і Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

  На сустрэчы, якая адбылася 7 чэрвеня, прысутнічалі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Данілавіч Наскевіч, начальнік Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці  Іосіф Эдвардавіч Леонко, галоўны інспектар (па інфармацыі і сувязі з грамадскасцю) упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай Вобласці Сяргей Уладзіміравіч Шаршаневіч, першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Фёдараўна Кітурка, прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько і дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Ягораўна Чабуранава.

  Бакі абмеркавалі вынікі супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі юрыдычных кадраў. У прыватнасці, праходжанне практыкі студэнтамі, працаўладкаванне выпускнікоў, удзел прадстаўнікоў Упраўлення Следчага Камітэта па Гродзенскай вобласці ў рабоце Каардынацыйнага савета юрыдычнага факультэта па падрыхтоўцы кадраў. Прыярытэтнымі напрамкамі далейшага супрацоўніцтва вызначаны заключэнне дагавора са Следчым камітэтам як базавай арганізацыяй з мэтай арганізацыі і правядзення практык; стварэнне навукова-кансультатыўнага савета для абмеркавання актуальных пытанняў правапрымяняльнай практыкі; удзел супрацоўнікаў Следчага камітэта ў рэцэнзаванні навучальных праграм, экспертызе навучальных планаў і выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленню практычных кампетэнцый выпускнікоў юрыдычных спецыяльнасцяў.