Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 15 Чэрвень 2016 11:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на тэматычны навукова-метадычны семінар «Ад творчага пошуку, удасканалення прафесійных кампетэнцый - да Алімпу»

На факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 15 чэрвеня 2016 года адбудзецца традыцыйны тэматычны навукова-метадычны семінар «Ад творчага пошуку, удасканалення прафесійных кампетэнцый - да Алімпу».

Тэма сустрэчы - «Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі і сэрвісу Web 2.0 у адукацыйным працэсе».

Выкладчык - старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алег Уладзіміравіч Каляга.

Семінар пройдзе па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а.

Пачатак працы семінара 11.30, працягласць - 6 гадзін (3 пары). Кошт удзелу - 120 000 беларускіх рублёў. Колькасць удзельнікаў абмежавана.

Па заканчэнні навучання ўдзельнікам выдаецца сертыфікат.

Зарэгістравацца на семінар можна па спасылцы.

Кантактная асоба - Дамброўская Таццяна Генадзьеўна (тэл.: +375 (29) 267-96-73, 8 (0152) 72-36-80).