Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 08 Чэрвень 2016 10:46

Навучальны семінар «Методыка выкарыстання мабільных тэхналогій у адукацыйным працэсе універсітэта» адбыўся ў ГрДУ імя Янкі Купалы

14509 2Вучэбна-метадычнае ўпраўленне ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавала навучальны семінар для выкладчыкаў факультэтаў.

    У працы семінара прынялі ўдзел 20 выкладчыкаў. Адкрыў семінар загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Уладзіміравіч Каляга. Затым дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграміравання Ніна Пятроўна Макарава і супрацоўнік вучэбнай лабараторыі распрацоўкі Інтэрнэт-і  мабільных сістэм Яўгеній Яўгенавіч Марозаў правялі практычныя заняткі. Прысутныя пазнаёміліся з праграмным забеспячэннем мабільных прылад 2 у 1, якія сумяшчаюць функцыі ноўтбука і планшэта. Прылады былі перададзеныя ў дар універсітэту кампаніяй «Саміт Тэкноладжыз» сумесна з карпарацыяй Intel®.

     Удзельнікі навучальнага семінара асвоілі працу з графічным рэдактарам ArtRage Studio Part of Intel Education, праграмамі Foxit Reader Part of Intel Education для працы з электроннымі кнігамі і Intel Education Lab Camera by Intellisense для правядзення эксперыментаў з ужываннем вэб-камеры. Прысутныя высока ацанілі магчымасці прылад і лічаць неабходным далейшае асваенне і выкарыстанне мабільных тэхналогій у навучальным працэсе.

  

14509 3