Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 07 Чэрвень 2016 10:28

На базе ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць вучэбна-палявы збор кадэтаў Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча

14507 2Восем дзён 42 кадэта правядуць у палявым лагеры палатачнага тыпу.

 

Для юнакоў і дзяўчат пройдуць заняткі па розных ваенным дысцыплінах: страявой падрыхтоўцы, агульнавоінским статуце, медыцынскай падрыхтоўцы, асновах радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, агнявой падрыхтоўцы. Кадэты атрымаюць навыкі працы на сродках сувязі, карыстацца стралковай зброяй. Заняткі праводзяць высокакваліфікаваныя спецыялісты - афіцэры прафесарска-выкладчыцкага складу ваеннага факультэта.

Акрамя вывучэння ваенных дысцыплін прадугледжана правядзенне спартыўных і культурных мерапрыемстваў: экскурсія ў музей Баявой і воінскай славы 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, культпаход у кінатэатр, дэманстрацыя мастацкіх і дакументальных фільмаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці. Таксама будзе ўпершыню арганізавана камбінаваная ваенна-спартыўная эстафета. У ёй прымуць удзел кадэты Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча і навучэнцы 10-тых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 4 г. Гродна».

Варта адзначыць, што ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскае абласное кадэцкае вучылішча паспяхова супрацоўнічаюць не адзін год: рыхтуюць кадэтаў да паступлення на спецыяльнасці ваеннага факультэта, займаюцца ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі. Сумесная работа ўстаноў адукацыі дае вынікі: штогод шэрагі курсантаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы папаўняюць выпускнікі Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча.

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.