Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 07 Чэрвень 2016 08:52

Загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы ГрДУ імя Янкі Купалы Віктар Пятровіч Таранцей прыняў удзел у ΧΙΙΙ Міжнароднай канферэнцыі «Адукацыйная палітыка для навучэнцаў полікультурнага грамадства»

14504 2Канферэнцыя, прысвечаная адукацыі ў полікультурным грамадстве, праходзіла ва Універсітэце ў Беластоку ў канцы мая.

Доктар педагагічных навук, прафесар Віктар Пятровіч Таранцей выступіў на пленарным пасяджэнні канферэнцыі з дакладам «Заканамернасці трансляцыі беларускай культуры паміж пакаленнямі ў Рэспубліцы Беларусь (на прыкладзе навучэнскай моладзі)», а таксама кіраваў працай секцыі.

У рамках работы канферэнцыі абмяркоўваліся вострыя пытанні змены стратэгіі і тактыкі міжкультурнай адукацыі ў трансфармуючых еўрапейскіх рэаліях: праблемы бежанцаў, міжэтнічныя і міжканфесійныя канфлікты.