Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 07 Чэрвень 2016 08:45

Студэнты і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у XI Фестывалі нацыянальных культур

14497 3Прадстаўнікі купалаўскага ўніверсітэта падрыхтавалі для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю канцэртную праграму і запрасілі пакаштаваць стравы татара-башкірскай кухні.

Супрацоўнікі Цэнтра грамадскага харчавання ГрДУ імя Янкі Купалы гаспадарылі на татара-башкірскім падворку. Для гасцей фестывалю яны падрыхтавалі мноства страў з нацыянальнай кухні: катлеты «Казань», галубцы «Тудма», пірог з начыннем «Кастыбай», трыкутнікі з мясам, эчпочмак, чак-чак, плоў фруктовы.

Студэнты ўніверсітэта прадэманстравалі свае таленты ў рамках канцэрта студэнцкай творчасці «Salut, Bonjour, hello!». Падчас двухгадзіннага выступу на сцэну ў парку імя Жылібера выходзілі творчыя калектывы і сольныя выканаўцы. Сярод артыстаў - студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы з Беларусі, Туркменістана, Шры-Ланкі, Кітая і іншых краін. Яны выступілі з нацыянальнымі песнямі і запальнымі танцамі.

            Варта адзначыць, што з кожным годам фестываль становіцца маштабней. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 36 нацыянальнасцяў. Для параўнання: падчас першага фестывалю іх было толькі 11. Па фармаце фестываль не мае аналагаў у свеце. Маштабнае мерапрыемства аб'ядноўвае нацыянальныя меншасці, якія пражываюць на тэрыторыі нашай краіны, спрыяе захаванню нацыянальнай самабытнасці кожнай з іх і дапамагае узаемнаму ўзбагачэнню культур. Да 11-ага Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур Гродна набыў новыя культурныя аб'екты: устаноўлены скульптуры, адкрыты музей фестывалю нацыянальных культур, перавыдадзены альбом «Беларусь шматнацыянальная».