Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Чэрвень 2016 12:53

Зборная каманда студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання і факультэта матэматыкі і інфарматыкі ўвайшла ў лік 20 лепшых каманд Міжнароднага студэнцкага бізнес-турніру PeakTime 2016

photo 01Міжнародны студэнцкі бізнес-турнір PeakTime 2016 адбыўся ў Рызе (Латвія). Яго ўдзельнікамі сталі студэнты факультэта эканомікі і кіравання і факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

У першы дзень спаборніцтваў каманды выступілі ў ролі кампаній-вытворцаў смартфонаў. На падставе дадзеных аналітычных справаздач і дзеянняў канкурэнтаў удзельнікі павінны былі прымаць рашэнні ў галіне стратэгічнага менеджменту, маркетынгу, аперацыйнага менеджменту і фінансаў.

Наступным этапам стала рашэнне бізнес кейса па распрацоўцы доўгатэрміновай устойлівай стратэгіі развіцця сеткі гасцініц для жывёл. На аналіз сітуацыі, рашэнне пастаўленых задач і падрыхтоўку слайдаў было адведзена чатыры гадзіны.

Па выніках першых двух дзён для ўдзелу каманда купалаўскага ўніверсітэта ўвайшла ў 20-ку лепшых каманд Міжнароднага студэнцкага бізнес-турніру PeakTime 2016.

Акрамя спаборніцтваў, хлопцы наведалі лекцыі запрошаных бізнес практыкаў і прынялі ўдзел у сацыяльна-культурных мерапрыемствах, накіраваных на наладжванне міжнародных сувязяў са студэнтамі, прафесарска-выкладчыцкім складам і прадстаўнікамі бізнес супольнасці.

У склад каманды купалаўскага ўніверсітэта ўвайшлі студэнты факультэта эканомікі і кіравання Андрэй Лагун (2 курс), Аляксей Аліеў (3 курс) і Дзмітрый Парахоўнік (4 курс) і студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Максім Чурык (4 курс).

Кіраўнік каманды - старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу факультэта эканомікі і кіравання Віталій Міхайлавіч Строк.

З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.