Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Чэрвень 2016 12:40

На ваенным факультэце назвалі пераможцаў і прызёраў першынства па бегу на 500 м

14460 2У першынстве па бегу на 500 м на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел 70 курсантаў.

Лепшым на спаборніцтвах прызнаны курсант 4 курса Валерый Рыбак з вынікам 1 хвіліна 14,48 секунды. Варта адзначыць, што ў мінулым годзе хлопец усталяваў рэкорд факультэта, прабегшы дыстанцыю за 1 хвіліну 13,9 секунды.

Другое месца падзялілі малодшыя сяржанты 1 курса агдан Макарэвіч і Аляксандр Сушчк, якія паказалі аднолькавы вынік - 1 хвіліна 22 секунды.

Трэцяе месца ў курсанта 1 курса Дзмітрыя Касцюшка з вынікам 1 хвіліна 23 секунды.

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.