Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Чэрвень 2016 12:36

Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у форуме па абмене вопытам і пошуку партнёраў у рамках праграмы «Латвія - Літва - Беларусь»

14461 3Форум па абмене вопытам і пошуку партнёраў у рамках праграмы «Латвія - Літва - Беларусь» сабраў у Вільні (Літва) больш за 400 прадстаўнікоў розных арганізацый з Літвы, Латвіі і Беларусі.

Сярод удзельнікаў супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - начальнік аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Райнгальдаўна Кнор і метадыст 1 катэгорыі аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння і навуковай інавацыйнай дзейнасці Навукова-даследчай часці Алена Уладзіміраўна Апякун.

Разам з калегамі з краін-партнёраў работнікі нашай ВНУ абмеркавалі ідэі новых праектаў і прадставілі патэнцыял універсітэта будучыняй кансорцыума. Таксама падчас форуму былі падведзеныя вынкі праграмы 2007-2013 гг., прадстаўлены тэматычныя задачы новага праграмнага перыяду 2014-2020 гг., асноўныя ўмовы ўдзелу ў конкурсах і сумесных праектах, на якія Еўрапейскі саюз выдзеліў 74 000 000 еўра.

Першы конкурс праектных прапаноў па праграме Еўрапейскага інструмента добрасуседства рансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія – Літва – Беларусь» запланаваны на восень 2016 года.