Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 02 Чэрвень 2016 12:33

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі першымі у забегу гарадскога дабрачыннага марафону «Дапамагаючы жыццю», прымеркаваным да Міжнароднага дня абароны дзяцей

14462 3У Гродне ў Міжнародны дзень абароны дзяцей ужо ў другі раз прайшоў гарадскі дабрачынны марафон «Дапамагаючы жыццю» пад эгідай Гродзенскага дзіцячага хоспіса.

Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы разам з работнікамі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый абласнога цэнтра прынялі ўдзел у забегу марафона. Каманду нашай ВНУ прадставілі студэнты факультэта фізічнай культуры Аляксей Сянько, Андрэй Міхайленка і Андрэй Лабовіч.

У спаборніцтве купалаўцам не было роўных: нашы хлопцы годна прадставілі родную альма-матэр і занялі першае месца ў дабрачынным марафоне «Дапамагаючы жыццю».

Арганізатары забегу ўручылі студэнтам падзячны ліст за аказаную падтрымку і дапамогу, за разуменне і ўвагу да сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю.

Арганізатары забегу адзначылі, што такая акцыя дала магчымасць прыцягнуць увагу гараджан да праблем дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці, якія маюць патрэбу ў пастаянным клопаце і дапамозе.