Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Чэрвень 2016 09:49

Жаночая каманда ГрДУ імя Янкі Купалы атрымала перамогу на міжнародным таварыскім турніры па валейболе Садружнасці ўніверсітэтаў памежжа

14445 9З 27 па 29 мая 2016 года ў г. Беласток (Польшча) праходзіў другі міжнародны таварыскі турнір па валейболе сярод жаночых каманд «Садружнасць універсітэтаў памежжа - 2016».

 

Удзельнікамі спаборніцтваў сталі пяць каманд, у іх ліку прадстаўніцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Па выніках турніру нашы валейбалісткі занялі першае месца, апярэдзіўшы каманды Беластоцкай акадэміі валейбола, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта (г. Калінінград), Універсітэта ў Беластоку і зборную Політэхнічнага і Медыцынскага універсітэтаў (г. Беласток).

Лепшым гульцом спаборніцтваў прызнана студэнтка другога курса факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Трыпуць.

Трэнер-прадстаўнік каманды - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Станіслаў Тадэвушавіч Лісоўскі.