Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 30 Верасень 2016 08:00

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у адкрытым нацыянальным конкурсе фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь»

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ў асобе ДНВА «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах» сумесна з Міжнародным фондам падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор» праводзіць адкрыты нацыянальны конкурс дзікай прыроды «Залатая рысь».

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фотаработы прымаюцца да 30 верасня 2016 года на сайте http://golden-lynx.biobel.by па наступных намінацыях:

- «Птушкі»;

- «Дзікія жывёлы (акрамя птушак)»;

- «Дзікарослыя расліны»;

- «Макросвет»;

- «Падводны свет»;

- «Пейзаж»;

- «Рэдкі від (Беларусь)»;

- «Арт-фота»;

- «Дзіцячы погляд».

Усе фатаграфіі будуць ацэньвацца прафесійным журы па наступных крытэрах: цэласнасць, выразнасць мастацкага вобраза, даступнасць разумення, своеасаблівасць ідэі, творчая індывідуальнасць, крэатыўнасць у раскрыцці тэмы, выразнасць прыёмаў візуалізацыі ідэі, адзінства (гармонія) кампазіцыі, адпаведнасць кампазіцыі, каляровага і танальнага рашэння ідэі, вобразу працы, якасць выканання, тэхнічная бездакорнасць.

Пераможцаў абвесцяць у снежні гэтага года. Па выніках конкурсу будзе арганізавана фотавыстава лепшых з прадстаўленых работ на спецыялізаванай выставачнай пляцоўцы і выдадзены фотаальбом.

Конкурс накіраваны на прыцягненне ўвагі да прыгажосці і пытанняў аховы дзікай прыроды, фарміраванне адказных адносін да яе, падтрыманне іміджу Беларусі як краіны, якае надае вялікую ўвагу пытанням прыродаахоўнай дзейнасці, прапаганду нацыянальных прыродных багаццяў, дэманстрацыю разнастайнасці як нацыянальных, так і сусветных прыродных рэсурсаў, рэкламу нацыянальных прыродных тэрыторый, папулярызацыю прыроднага фотаздымка, падтрымку і развіццё фотамастацтва ў Беларусі і выхаванне культуры насельніцтва.