Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 13 Чэрвень 2016 08:30

Для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыты конкурс заявак на навучальны курс «Інклюзіўнасць і якасць моладзевых абменаў» у рамках праекта праграмы Erasmus +

Навучальны курс «Інклюзіўнасць і якасць моладзевых абменаў» («B.R.I.D.G.E. – BRing Inclusion anD GEt quality in youth exchanges) у рамках праекта праграмы Erasmus + накіраваны на развіццё патэнцыялу арганізацый у галіне інклюзіўнай працы з моладдзю і спрыяе ўзмацненню ўдзелу маладых людзей з і без інваліднасці ў моладзевых праектах і моладзевых абменах.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 13 чэрвеня 2016 года.

У навучальным курсе прымуць удзел маладыя работнікі, моладзевыя лідары, прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый і іншых структур з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Арменіі, Малдовы, Грузіі, Украіны, Беларусі і Расіі, якія:

- маюць вопыт рэалізацыі маладзёжных праектаў (прынамсі, на працягу некаторага часу), і працы з рознаўзроўневымі групамі, або без такога вопыту работы, але з моцнай матывацыяй і жаданнем увесці дыдактычны падыход у праекты моладзевых абменаў;

- зацікаўлены ў развіцці сваіх арганізацый / устаноў і інклюзіўных моладзевых праектаў, у прыватнасці, праектаў моладзевых абменаў у сваіх гарадах, рэгіёнах, краінах і Еўропе;

- матываваныя на далейшае прафесійнае развіццё; 

- ва ўзросце 18 гадоў і старэй;

- гатовыя актыўна ўдзельнічаць на працягу ўсяго навучальнага курсу.

Працоўная мова курса - руская.

падаць заяўку можна па спасылцы.

Больш інфармацыі ў дадатку.