Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 01 Чэрвень 2016 10:44

Кіраўніцтва рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафарыентацыі моладзі ГрДУ імя Янкі Купалы правяло навучальныя семінары і атэстацыю арганізатараў ЦТ у Гродзенскай вобласці

14444 4Навучальныя семінары і атэстацыя адбыліся ў Гродне, Лідзе і Ваўкавыску.

У працэсе іх правядзення кіраўніцтва рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы вялікую ўвагу надало пытанням захавання рэжыму інфармацыйнай бяспекі, неабходнасці выканання функцый строга ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага тэсціавання.

Удзльнікам семінара паказалі дакументальны фільм, у якім прадстаўлены дзеянні арганізатараў на кожным з этапаў ЦТ. Акрамя гэтага, выдалі метадычны дапаможнік па пытаннях арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага тэставання.

У 2016 годзе праводзіць ЦТ у Гродзенскай вобласці будуць больш за 1000 арганізатараў - прадстаўнікоў устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі Гродна, Ліды, Ваўкавыска, а таксама Гродзенскага, Лідскага і Ваўкавыскага раёнаў.