Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 31 Май 2016 09:40

Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі пабывалі ў навукова-даследчых лабараторыях фізіка-тэхнічнага факультэта

14426 6Экскурсію на фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі выкладчыкі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, каб дапамагчы замежным слухачам вызначыцца з выбарам будучых спецыяльнасцяў.

Дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Яўгеньевіч Герман, вітаючы замежнікаў, расказаў ім пра спецыяльнасці, па якіх праходзіць навучанне на факультэце. Таксама казаў і пра насычанае студэнцкае жыцця факультэта, перспектывах вучобы ў купалаўскім універсітэце, а затым адказаў на пытанні дзяцей.

Затым замежныя слухачы наведалі навукова-даследчыя лабараторыі, дзе ўбачылі найноўшае абсталяванне і пачулі аб навуковых даследаваннях, якія ажыццяўляюцца на факультэце.

Таксама падчас экскурсіі замежнікі сустрэліся з намеснікам дэкана фізіка-тэхнічнага факультэта па вучэбнай рабоце Вікенціем Вікенцьевічам Таркоўскім, намеснікам дэкана па навуковай рабоце Інай Рыгораўнай Мацевіч і дацэнтам кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Барысам Аліевічам Ассановічам.

З усімі навінамі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі можна азнаёміцца тут.