Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 31 Май 2016 09:15

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэатаў XXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў 2015 года

14418 5170 даследаванняў адправілі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на XXII Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў. Траім купалаўцам па выніках конкурсу прысвоена званне лаўрэата, а іх працы адзначаны дыпломамі.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання маладых навукоўцаў адбылася ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Так, дыпломам лаўрэата XXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў адзначаны магістрант факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы (на момант падачы - выпускнік нашай ВНУ) Усевалад Ламакін за навуковую працу «Распрацоўка дадатку «Gaming Assistant» для мабільнай платформы АС Android» (навуковы кіраўнік - загадчык кафедры сучасных тэхналогій праграміравання Лада Уладзіміраўна Рудзікава).

Таксама дыпломаў ўдастоены выпускніцы купалаўскага ўніверсітэта Анастасія Кубіцкая (на момант падачы - магістрантка факультэта эканомікі і кіравання) за працу «Інавацыйная бізнес-мадэль для павышэння канкурэнтаздольнасці арганізацыі» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Алена Леанідаўна Разава) і Ірына Стэфановіч (на момант падачы - магістрантка педагагічнага факультэта) за навуковы праект «Узаемадзеянне дашкольнай установы і сям'і па фарміраванні педагагічнай культуры бацькоў» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Ларыса Міхайлаўна Таранцей).

Дыпломы маладым людзям ўручылі Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генадзевіч Шумілін, намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Сяргей Якаўлевіч Кілін і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік Сяргей Уладзіміравіч Абламейка.

Вынікі многіх навуковых даследаванняў, адпраўленых на конкурс, былі прадстаўлены на канферэнцыях і апублікаваныя ў навуковых зборніках. Высокая доля работ мае прыкладны характар і можа знайсці прымяненне ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, культуры, адукацыі і іншых сферах жыцця грамадства.

З вынікамі XXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў 2015 года можна азнаёміцца ў дадатку.