Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 30 Май 2016 15:31

Слухачы падрыхтоўчых курсаў факультэта давузаўскай падрыхтоўкі заваявалі 6 дыпломаў на Рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы

14413 2Дзевяць слухачоў падрыхтоўчых курсаў «Стандарт-Алімп» і «Алімп-інтэнсіў» факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшлі ў склад каманды Гродзенскай вобласці на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па матэматыцы. Хлопцы і дзяўчаты паказалі высокія вынікі, заваяваўшы 6 дыпломаў.

Так, дыпломам II ступені ўзнагароджаны навучэнец 9 класа сярэдняй школы № 13 г. Гродна Яўгеній Баяк.

Дыпломаў III ступені ўдастоены навучэнец 8 класа гімназіі № 1 г. Гродна Арцём Здановіч, навучэнка 9 класа гімназіі № 10 г. Гродна Кацярына Комар, навучэнец 10 класа гімназіі № 3 г. Гродна Арцём Таланец, навучэнка 10 класа № 1 г. Гродна Кацярына Самойлік і навучэнец 11 класа Гродзенскай гарадской гімназіі Антон Лескевіч.

Падрыхтоўкай вучняў займаліся дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі, загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Аляксандраўна Карлюкова, выкладчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Аляксандр Сяргеевіч Арбузаў і старшы выкладчык кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўнанняў і алгебры Аляксандр Мікалаевіч Мятліцкі.

З усімі навінамі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі можна азнаёміцца тут.